Народные новости Витебска

Пакармі качку!

Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае жыхароў Віцебшчыны аказаць дапамогу эколагам у кармленні вадаплаваючых птушак, якія засталіся зімаваць на вадаёмах нашай вобласці.

Справа ў тым, што досыць вялікая колькасць лебедзяў і качак ужо прывыкла атрымліваць дадатковы корм з рук чалавека, таму яны восенню не ляцяць у вырай, а застаюцца на нязамярзаючых вадаёмах.

Зараз, калі ноччу тэмпература моцна паніжаецца, гэтыя часткова прыручаныя птушкі сапраўды маюць патрэбу ў дапамозе чалавека.

У Віцебску на незамерзшых участках канала па вуліцы Цітова каля дома №22, рэк Віцьба і Дзвіна, а таксама на гарадскіх ачышчальных збудаваннях у пасёлку Тарны зімуюць ад 30 да 60 качак.

Народныя навіны Віцебска” просяць сваіх чытачоў паведамляць, калі яны заўважаць знаходзячыхся ў крытычным стане птушак.