Сёння ў Першамайскім судзе Віцбеска пачаўся судовы працэс на Сяргеем Каваленкам, які трэці месяц трымае галадоўку ў знак пратэста супраць палітычнага пераследу. Спадару Каваленка пагражае 3 гады пазбаўлення волі за нібыта парушэнне рэжыму адбывання пакарання — ён быў асуджаны да “хатняй хіміі” за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай ёлцы Віцебска ў 2010 годзе.
Пазней чакайце грунтоўны рэпартаж з залы суда.