“ВітЭн” узяў рэванш у барысаўчан
Сустрэча ў першым крузе чэмпіяната краіны па міні-футболе паміж віцебскай камандай “ВітЭн” і “Барысавам-900” завяршылася разгромам для нашых землякоў. На выездзе яны саступілі з лікам 7:2. Але ў хатнім матчы сёння віцябляне ўзялі рэванш, абыграўшы суперніка 4:2.
Праўда, для гэтага ім давялося прыкласці нямала сіл. Першыя дваццаць хвілін гульні не прынеслі віцяблянам галявога поспеху ў адрозненні ад гасцей, якім бліжэй да перапынку ўдалося распячатаць нашага брамніка.
Але пасля адпачынку гаспадары навярсталі страчаныя моманты. І на 35-й хвіліне матча вялі ўжо 3:1. Глаўком барысаўчан ідзе ва-банк і мяняе брамніка на пятага гульца. Праз невялікі час госці атрымліваюць добрую магчымасць скараціць лік. Суддзя прызначае пенальці ў вароты “ВітЭна” нібыта за гульню рукой. Але наш брамнік Вячаслаў Шчарбачэня ў натуральным сэнсе бярэ ўдар на сябе. Чацвёрты прапушчаны мяч не зламіў прыезжую дружыну, і яе футбалісты па-ранейшаму гулялі з апусцелымі варотамі. І напрыканцы матча дабіліся поспеху.