Віцебскія валейбалісты прымалі дома супернікаў з Гомеля

У гэтыя выходныя прайшлі апошнія матчы папярэдняга этапа чэмпіяната Беларусі па валейболе ў вышэйшай лізе сярод мужчынскіх каманд. Віцебскі клуб “Марко” дома прымаў “ГВК” з Гомеля.

У першы дзень віцябляне з сухім лікам перамаглі гасцей 3:0 (25:22, 25:19, 25:23). На наступны дзень справы на пляцоўцы абстаялі куды больш напружана. Клубы былі вымушаны згуляць пяць партый.

Самай цікавай і інтрыгуючай выдалася заключная. Супернікі шлі мяч у мяч, не даючы адзін аднаму вырвацца наперад. Пры ліку 18:18 гасцям усміхнулася ўдача, і яны двойчы дабівалі мяч да падлогі суперніка (18:20).

Агульні лік нядзельнай сустрэчы – 2:3. Па суме дзвюх гульняў наш клуб набраў 4 ачкі з 6 магчымых. Наперадзе ў “Марко” матчы за пятае-восьмае месца. Распачнуць іх землякі з сустрэчы з брэсцкім клубам “Западный Буг”. За медалі вышэйшага гатунку пазмагаюцца чатыры каманды: мінскі “Строитель”, “Коммунальник” з Гродна, “Металлург” (Жлобін) і салігорскі “Шахцёр”.

Фота аўтара

Меткі:

Чытайце яшчэ