Каваленка сёння заявіў сваім родным, што будзе працягваць галадаць

Сёння ў рэспубліканскім турэмным шпіталі, які знаходзіцца пры следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Мінску, з Сяргеем Каваленкам пабачыліся ягоныя родныя – маці, брат Віталь і 7-гадовы сын Валянцін.
Сяргей Каваленка ў судзе. Фота Сержука Серабро

У турэмны шпіталь на Валадарцы Каваленку паклалі амаль тыдзень таму, 28 лютага. У Мінск яго перавезлі ў сувязі з пагаршэннем здароўя ў выніку працяглай галадоўкі. Падчас яе актывіст КХП-БНФ страціў 30 кг вагі. Паводле маці палітвязня Лідзіі Каваленкі, яе сын сам прыйшоў на спатканне, але выглядае ён зусім худым і слабым. Пры гэтым ён, як і раней жонцы Алене, заявіў, што будзе трымаць галадоўку і далей.

У мінскім ізалятары Каваленка знаходзіцца ў агульнай камеры з іншымі людзьмі, а не ў адзіночцы, як гэта было ў Віцебску. Аднак у адзіночцы хаця б ніхто не паліў, а зараз Сяргей пакутуе ад тытунёвага смуроду, што ўтвараюць ягоныя сукамернікі.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ