Народные новости Витебска

У Віцебску прэзентавалі зборнік “Жыццё пасля «гісторыі»

У Віцебскім Цэнтры сучаснага мастацтва 7 сакавіка адбылася прэзентацыя зборніка “Жыццё пасля «гісторыі». Ён стаў вянцом аднайменнага праекту, які праходзіў у нашым горадзе на працягу трох месяцаў.

Выданне складаецца з асабістых расповядаў выпускнікоў гістарычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта апошніх 10 гадоў. Аўтары рабілі акцэнт на высвятленне прычынаў зацікаўлення мінулым, асаблівасці прафесійнай і асабістай самарэалізацыі гісторыкаў пасля сканчэння ВНУ, уплыву адукацыі на іх далейшы лёс.

Да інтэрв’ю адбіраліся маладыя людзі, якія па сённяшні дзень не “здрадзілі” духу адукацыі і займаюцца гісторыяй на прафесійным альбо аматарскім узроўні. Асобная ўвага надавалася выпускнікам, якія могуць прапанаваць сённяшнім студэнтам гістарычных спецыяльнасцяў пэўныя жыццёвыя мадэлі актыўнай і паспяховай самарэалізацыі, натхніць іх на далейшую працу ў гістарычным рэчышчы.

Паводле словаў каардынатара праекта Рамана Воранава, у зборніку можна адшукаць адказы на наступныя пытанні: як моладзь пачынае цікавіцца гсторыяй, хто і што гэтаму спрыяе, чаму маладыя людзі вырашаюць паступаць на гістфак, чаго не хапае сённяшняй гістарычнай адукацыі, аб чым шкадуюць і не шкадуюць колішнія выпускнікі.

Электронная версія зборніка даступная для спампоўвання па адрасе: vitebsk4.me/a