Пікет у падтрымку Сяргея Каваленкі ў Віцебску
10 сакавіка Алена Каваленка разам з дзецьмі і актывістамі грамадзянскіх кампаній “Маладая Беларусь” і “Гавары праўду” зладзіла пікет у падтрымку свайго мужа — палітвязня Сяргея Каваленкі, які трэці месяц трымае галадоўку ў зняволенні.
Акцыя, якая праходзіла на праспекце Перамогі, доўжылася каля 10 хвілін. Сямігадовы сын Сяргея трымаў у руках плакат з партрэтам бацькі, на якім было напісана: “Мой бацька памiрае за сцяг. Чаму так?!!”