У Віцебску адбылося грамадскае абмеркаванне помніка Альгерду

Во здзівіўся б Альгерд Вялікі, каб пачуў гэтыя размовы! Учора пачэсная грамада з ліку вядомых і паважаных у Віцебску асоб вырашала ў Духаўскім кругліку пытанне: ставіць ці не ставіць у нашым горадзе помнік славутаму князю. Пры гэтым усе прысутныя – чыноўнікі, гісторыкі, краязнаўцы, археолагі, мастакі, музейныя работнікі, святары, журналісты – ведалі: у прыродзе ўжо існуе не толькі месца пад помнік, а нават і сам манумент.
Мадэль помніка Вялікаму князю Літоўскаму Альгерду, які плануюць усталяваць у Віцебску. Фота Сержука Серебро

“Дык дзеля чаго тады сабраліся?” – не разумелі многія. Альгерд, канешне, быў той яшчэ хітрун у палітыцы, але гэткія мудрагелістыя захады сучасных віцебскіх кіраўнікоў, якія ствараюць бачнасць дэмакратыі, наўрад ці зразумеў бы.

Віцебскі помнік Альгерду стане другім у свеце

У пачатку схода намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Уладзімір Шлома паведаміў прысутным, што на сённяшні дзень ёсць макет помніка князю Альгерду (аўтар – скульптар Валеры Магучы) і ёсць месца, дзе яго плануюць усталяваць. Са слоў намесніка мэра вынікала, што няма толькі аднаго – вызначанасці: а ці патрэбен гэты манумент Віцебску і ягоным жыхарам. У сувязі з гэтым ён заклікаў усіх “без искажения фактов принять правильное решение по данной теме”. (Усе ўдзельнікі сходу прамаўлялі па-руску. Таму тут і далей ўсе цытаты будуць прыводзіцца на гэтай мове, каб захаваць асаблівасці лексікі выступоўцаў).

Так можа выглядаць будучы помнік Вялікаму князю Літоўскаму Альгерду, які плануюць усталяваць у Віцебску. Фотамантаж Сержука Серебро

Досыць няўцямную прэамбулу Шломы ажывіў больш красамоўны чыноўнік – галоўны спецыяліст аддзела культуры гарвыканкама Пётр Падгурскі. Ён зачытаў адказ з Інстытута гісторыі НАН Беларусі, з якога вынікала, што навукоўцы падтрымліваюць ініцыятыву гарадскіх уладаў па ўстаноўцы помніка славутаму князю.

Так можа выглядаць будучы помнік Вялікаму князю Літоўскаму Альгерду, які плануюць усталяваць у Віцебску. Фотамантаж Сержука Серебро

Падгурскі дадаў, што гэта будзе першая конная статуя ў Віцебску. А ў Беларусі – трэцяя, пасля Бабруйска (помнік Георгію Пабеданосцу) і Полацка (скульптура князю Усяславу Чарадзею). Увогуле ў манументальным мастацтве асоба Альгерда знайшла сваё ўвасабленне толькі аднойчы – на помніку “Тысячагоддзе Расіі”, які яшчэ ў 1862 годзе з’яўвіўся насупраць Сафійскага сабора ў Вялікім Ноўгарадзе. (Усяго на гэтым мануменце 128 фігур, сярод іх, дарэчы, Гедымін, Вітаўт, Кейстут, Канстанцін Астрожскі, беларускі архіепіскап Георгій Каніскі і інш.)

“У Альгерда ніхто і нідзе не кіне камянём”

Потым далі слова вядомаму беларускаму археолагу, кандыдату гістарычных навук Таццяне Бубеньцы. Акрамя Альгерда, яна ўзгадала яшчэ двух гістарычных асоб – княгіню Вольгу і Аляксандра Неўскага, помнікі якім мясцовыя ўлады збіраліся паставіць, але потым гэтая ідэя чамусьці павісла ў паветры.

Грамадскае абверкаванне помніка Вялікаму князю Літоўскаму Альгерду, які плануюць усталяваць у Віцебску. Фота Сержука Серебро

“Ко времени княгини Ольги Витебск уже существовал, он был заложен уже без нее. Александр Невский проезжал через город, но он не правил в нем и ничего такого значительного для города не сделал. А Ольгерд – это первый достоверный князь, который очень много сделал и для нашего города, в частности, его первое каменное укрепление, и для всего государства. Появление памятника Ольгерду станет значимым явлением не только у нас в республике, но получит и международный резонанс. В этого князя никто и нигде не бросит камнем. Это князь, о котором и литовский народ, и наш народ скажут только хорошее. Кстати, литовцы, которые претендуют на что-то наше, не поставили ему памятник. А у нас вот эта идея возникла! Установка такого памятника имеет мировое значение. Витебск объяединяет народы через культуру, у нас проходит фестиваль “Славянский базар”. И этот памятник – еще один шаг к объединению народов. Смотрите: Ольгерд три раза ходил на Москву, но при этом он Москву не взял. Может быть, поэтому русский народ его и уважает – князь стоит на памятнике “Тысячелетие России” в Великом Новгороде”,– адзначыла археолаг.

Выступае Валеры Магучы. Грамадскае абмеркаванне помніка Вялікаму князю Літоўскаму Альгерду, які плануюць усталяваць у Віцебску. Фота Сержука Серебро

Пры гэтым Таццяна Станіславаўна звярнула ўвагу на такі момант: “Важно, куда будет повернута голова князя. Судя по картинке, она повернута в сторону потенциального противника – на восток. Это соответствует исторической правде. Но чтоб не получилось потом, что наши соседи, россияне, обидятся…”

Альгерда агледзіў “большой круг людей”

Далікатныя развагі археолага спыніў галоўны архітэктар Віцебска Віталь Дубік. Вымаўляючы князева імя, ён упарта ставіць націск на першы склад. Дубік паведаміў, што твор, які перамог у конкурсе на лепшы помнік Альгерду, абіраўся падчас “жарких дебатов”: “А когда определились окончательно, то часть работы, которую мы сегодня видим, была не в таком виде. Были замечания, предложения, пожелания к скульптору. Они устранены. И это уже окончательный вариант этой скульптуры”. Увогуле, па словах Дубіка, конкурсныя працы прагледзіў “большой круг людей”.

Грамадскае абмеркаванне помніка Вялікаму князю Літоўскаму Альгерду, які плануюць усталяваць у Віцебску. Фота Сержука Серебро

Галоўны архітэктар Віцебска перакананы, што помнік Альгерду лепей за ўсё будзе глядзецца на Уваскрасенскай плошчы: “Там у нас такой камерный уголок, такое камерное место. И этот привлекательный уголок, думаю, поднимет статус города и будет вызывать только положительные эмоции”.

Выступае Таццяна Бубенька. Грамадскае абмеркаванне помніка Вялікаму князю Літоўскаму Альгерду, які плануюць усталяваць у Віцебску. Фота Сержука Серебро

Дацэнт кафедры гісторыі Беларусі ВДУ імя П.Машэрава Анатоль Дулаў распавёў пра тое, хто такі Альгерд. Рэзюмэ было наступным – ён таксама за тое, каб сын Гедыміна зноў вярнуўся ў Віцебск: “Я, безусловно, являюсь сторонником установки памятника князю Ольгерду. Вряд ли найдется другой князь, который столько сделал для нашего города”.

“Калі мы скажам “не”, вы што, угробіце працу няшчаснага Валеры?”

Перцу размове надаў вядомы віцебскі краязнаўца Аркадзь Падліпскі: “Меня удивляет сама постановка вопроса. Почему мы сейчас об этом говорим, когда памятник уже наполовину построен? Об этом нужно было говорить, когда возникла идея сооружения памятника. А теперь что, если мы сейчас все дружно скажем “нет”, вы разрушите постамент и вообще забудете эту идею? И угробите работу несчастного Валеры (скульптара Магучага – заўвага “ННВ)?

Грамадскае абмеркаванне помніка Вялікаму князю Літоўскаму Альгерду, які плануюць усталяваць у Віцебску. Фота Сержука Серебро

– Ну почему же он несчастный? Он молодой, профессиональный скульптор… – пачалі выратоўваць няёмкую сітуацыю прадстаўнікі ўлады.

– Кстати, скульптура уже отлита? – не супакойваўся Падліпскі.

– Отлита.

– Ну вот, все сделано. Так что еще обсуждать?

– Аркадий Михайлович, пока еще ничего не решено. Сегодня речь идет именно об установке… Он же еще не установлен… – зазначыў Шлома. Але гэтая загадкавасць яшчэ больш узрушыла краязнаўцу:

– Так, постамент уже сделан. Я провожу экскурсии по городу, и меня москвичи спрашивают: «А что это такое у вас за памятник?»

Тут смяяцца пачалі нават чыноўнікі.

– Я пыркаюсь-мыркаюсь, объясняю: «Вы знаете, мы должны поставить тут памятник…» – працягвае Падліпскі. – Мы вообще уникальные люди, у нас уникальный город. Это похоже на ситуацию, когда построили наполовину дом, а потом решают, надо его строить или нет. Что мы тут собрались и обсуждаем: заслужил он (Альгерд – заўвага “ННВ) или не заслужил этот памятник. Конечно, надо заканчивать, о чем может быть речь?!

– То, что стоит возле Воскресенской церкви на сегодняшний день, – это памятный знак витебским замкам, – паведаміў Падгурскі.

– Ну, тогда это вообще уникальное явление: чтобы в одном сооружении было два памятника. Это просто здорово! – не хаваў эмоцый Падліпскі.

Царква і Альгерд

Хоць віцебскаму князю і адвялі месца побач з велічным храмам, царква адносіцца да ягонага вобразу без залішняй патэтыкі. Пазіцыю Беларускай праваслаўнай царквы на сходзе агучыў віцебскі святар Дзмітрый Савіч: «Как государственный деятель Ольгерд не может не заслуживать того, чтобы быть увековеченным. Но с другой стороны, нельзя не говорить о духовной составляющей этого вопроса. Это личное благочестие князя – как он себя показывал с позиции православного христианина. Этот вопрос остается открытым. Мы не можем определенно сказать, когда и где он был крещен. И был ли крещен вообще. Равно как – был ли он пострижен в схиму или нет. Поэтому необходимо отделить его ценность как государственного деятеля от вопроса о его личном христианском благочестии».

Грамадскае абмеркаванне помніка Вялікаму князю Літоўскаму Альгерду, які плануюць усталяваць у Віцебску. Фота Сержука Серебро

Намесніка дырэктара Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Валерыя Шышанава і дырэктара Музея Марка Шагала Людмілу Хмяльніцкую непакоіць той факт, што помнік князю збіраюцца паставіць на тым месцы, дзе раней знаходзілася гасцініца “Брози”, у якой жыла Бэла, жонка Марка Шагала.

Валеры Магучы: “Гэты помнік надасць Віцебску цывілізаванасці”

Нарэшце далі слова і самому аўтару спрэчнай скульптуры – Валерыю Магучаму: “Я смотрю на памятник как на объект, который повысит культурно-исторический статус города и степень его цивилизованности. Практически все европейские города имеют конную статую. Что касается места для памятника, то оно выбрано очень удачно. Скульптура никогда не рассматривается отдельно от места, где стоит. Должна быть увязка пластического объема со средой. А увязать объем и масштаб – это куча моментов, которые затрагивают чисто материальную сторону. Поэтому в данном случае все сделано по минимальному уровню. И данный размер памятника будет идеально вписываться в ту микросреду, которая создана в городском ландшафте».

Cкульптар хацеў яшчэ дадаць штосьці пра чыста мастацкія вартасці помніка, але прадстаўнікі ўлады яго спынілі.

Яшчэ адну “жывінку” ў размове стварыў іншы віцебскі скульптар, Аляксандр Гвоздзікаў. Ён стрэліў па чыноўніках кароткім, але красамоўным пасажам: “Я полностью согласен с Аркадием Михайловичем Подлипским – из цеховой солидарности с коллегой Могучим. Я наблюдал изначально, как это все делалось, как увеличивалось… И прекрасно знаю, и даже видел – в отличие от многих из вас, что бронзовая скульптура стоит. Она уже отлита. Ее надо просто привезти, сделать все формальности и поставить – чтоб она стояла и радовала нас. Вы посмотрите, как он (Магучы – заўвага «ННВ») схудел! А вы ему еще гонорар не заплатили. Вдохновение – не продается. Но рукопись можно продать».

На гэтых словах многія з цяжкасцю стрымаліся ад апладысментаў. Аўтар макета помніка Альгерду і сапраўды выглядаў ніякавата – стомлены, разгублены, схуднелы. Невядома, ці забіваў Альгерд трох віленскіх пакутнікаў, аб чым дагэтуль спрачаюцца гісторыкі, але вось тое, што ўся гэта валтузня з помнікам выбітнаму князю не дадала здароўя віцебскаму мастаку, учора ўбачылі многія. У суцяшэнне скульптару можна сказаць толькі, хіба, наступнае: сапраўднага мастацтва не бывае без пакутаў...

Зламілі дзіды аб Альгерда

Вынік размовы быў зноў-такі цьмяным. Адназначнага адказу – быць ці не помніку – ніхто не даў. Шлома адзначыў, што “не на этом уровне принимаются решения, а на уровне более высоком - Министерства культуры и главы государства». Тэрмін з’яўлення помніка – таксама пакуль таямніца. “Мы находимся на ближайших ступеньках решения этого вопроса», – сказаў Падгурскі.

На сайце Віцебскага гарвыканкама тым часам ідзе абмеркаванне на тэму “Ці падтрымліваеце вы стварэнне помніка князю Альгерду – заснавальніку віцебскіх замкаў?”. Пакуль што большасць гараджан выказалася станоўча.

Даведка “ННВ”: Альгерд (1296 (?) –1377) – вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага ў 1345-1377 гг. Адзін з найвыдатнейшых палкаводцаў, правіцеляў, збіральнікаў і ахоўнікаў старажытнай беларускай дзяржавы, за што быў празваны Альгердам Вялікім. Сын Гедыміна. Пражыў больш за 80 гадоў, правіў дзяржавай 32 гады; бацька 12 сыноў, у тым ліку Ягайлы, Андрэя Полацкага, Свідрыгайлы, Скіргайлы, Уладзіміра.

У 1318 г. ажаніўся з віцебскай князёўнай Марыяй Яраслаўнай, а ў 1320 пасля смерці віцебскага князя атрымаў гэта княства ў спадчыну. У 1341 Гедымін падзяліў свае ўладанні паміж сынамі. Альгерд, акрамя Віцебскага княства, атрымаў славутую крэпасць Крэў і землі на рацэ Бярэзіна. У 1345 г. у саюзе з братам Кейстутам скінуў віленскага князя – свайго малодшага брата Яўнуція (Яўнуту), і стаў вялікім князем.

Колькі бітваў было ў князя, дакладна гісторыкі ўжо не падлічаць. У прыватнасці, Альгерд паспяхова змагаўся супраць татараў і Тэўтонскага ордэна, выйграў цяжкую бітву ў крыжакоў на рацэ Стрэва ў 1348 г. Учыніў тры паходы на Маскву (1368, 1370, 1372 гады). За час яго княжання тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага павялічылася больш чым у два разы.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ