Справа Каваленкі дойдзе да Папы Рымскага
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася да апостальскага нунцыя ў Беларусі Клаўдзіа Гуджэроці з просьбай, каб ён папрасіў Папу Рымскага ўмяшацца ў справу беларускага палітвязня Сяргея Каваленкі, каб уратаваць ягонае жыццё.
У сваім лісце Івонка Сурвіла апісала сутнасць справы Каваленкі, ягоную працяглую галадоўку пратэсту, цяжкі стан здароўя і тое, што яму патрэбная тэрміновая шпіталізацыя. «Невінаваты чалавек памірае ў турме», – цытуе Івонку Сурвілу “Радыё Свабода”. Старшыня Рады БНР просіць Святы пасад хадайнічаць за Сяргея Каваленку перад уладамі і, у прыватнасці, перад кіраўніком Беларусі.
Таксама старшыня Рады БНР даслала Сяргею Каваленку віншаванне да 25 Cакавіка, назваўшы яго “нацыянальным героем”.
Паводле Радыё «Свабода»