Глыбоцкая птушкафабрыка пакараная больш чым на 60 мільёнаў рублёў за атручванне рыбы
Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці прыняў рашэнне аб спагнанні з ААТ “Глыбоцкая птушкафабрыка” кампенсацыі за нанесеную прыродзе шкоду ў памеры 63 661 500 рублеў.
1 чэрвеня 2011 году цэх па перапрацоўцы малака, які належыць птушкафабрыцы скінуў ў раку Дабрылоўка Глыбоцкага раёна адкіды малочный вытворчаці, што прывяло да масавага атручвання рыбы.
“Народныя навіны Віцебска” паведамлялі, што пад час абследавання месца гібелі рыбы ў рэчцы было высветлена скідванне неачышчаных водаў і адкідаў вытворчасці сыру, якое адбылося праз 4-ты каналізацыйны калодзеж ачышчальных збудаванняў цэха па перапрацоўцы малака ў вёсцы Запруддзе Глыбоцкага раёна. На ўчастку ракі працягласцю 5 км было знойдзена 674 загінулыя асобіны розных відаў рыб.
Як паведмляе прэсс-служба дзяржаўнай інспецыі аховы жывёльнага і расліннага свету, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута таксама адказная службовая асоба. У Віцебскую абласную інспекцыю па ахове жывёльнага і расліннага свету накіраванаы судовы загад аб спагнанні сумы прычыненай шкоды.