Каваленку адправілі ў псіхіятрычнае аддзяленне калоніі “Віцьба-3”

Дзень волі быў апошнім днём, які палітвязень Сяргей Каваленка правёў у мінскай турме на вуліцы Валадарскага. Ноччу 26 сакавіка яго этапавалі ў псіхіятрычнае аддзяленне бальніцы пры калоніі “Віцьба-3”, што знаходзіцца недалёка ад Віцебска. Там Каваленку збіраюцца прымусова карміць.
Сяргей Каваленка ў судзе. Фота Сержука Серабро

Гэту навіну сёння паведамілі ў адміністрацыі мінскай турмы маці вязня Лідзіі Каваленцы і намесніку старшыні партыі КХП-БНФ Юрасю Беленькаму.

Беленькі распавёў “Радыё “Свабода”: «Нам сказалі, што ў іх няма іншага выйсьця, каб вывесьці яго з галадоўкі, акрамя накіраваньня ў такі шпіталь, каб пасьля на падставе пэўнага дыягназу ўжыць мэтады прымусовага харчаваньня. Класьці Сяргея ў цывільны шпіталь міліцыянты адмовіліся, хаця мы настойвалі менавіта на такім варыянце».

У турме на Валадарцы актывіст КХП-БНФ прабыў амаль месяц, з 29 лютага. Галадоўку на знак пратэсту супраць свайго прысуду (2 гады і 1 месяц калоніі) С.Каваленка з перапынкамі вядзе з 19 снежня 2011 года. За гэты час ён страціў каля 35 кг вагі.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ