“Ледзяны Кубак” паехаў у Арменію

У Віцебскім палацы спорту прайшоў міжнародны турнір па хакею з шайбай “Ледзяны Кубак” Віцебск-2012” сярод юнакоў 1999 года нараджэння.

У турніры ўзялі ўдзел шэсць каманд. Нашу краіну на спаборніцтве прадставілі гаспадары пляцоўкі – ХК “Віцебск”, а таксама наваполацкі “Хімік”, мінскае “Юнацтва”. За трафеем з Расіі ў наш горад завіталі “Тверские тигры” і “ Переславль”. Ад Арменіі гуляла юнацкая зборная гэтай краіны.

Юнацкі хакей, безумоўна, істотна адрозніваецца ад прафесійнага. Але, нягледзячы на малады ўзрост хлопцаў, у іх дзеянях на лядовай арэне можно было пабачыць прыгожыя сілавыя прыёмы. Атрымлівалася ў некаторых юнакоў і неблагая індывідуальная і камбінацыйная гульня. Не абышлося падчас матчаў і без яскравых галоў.

Як бы дзіўна гэта не было, але мацнейшай камандай турніра стала зборная Арменіі. Другі радок у спаборніцтве занялі навапалачане. Трэці – “Переславль”. Мінчукі паехалі дадому з чацвёртым месцам. Гаспадары пляцоўкі засталіся на перадапошняй пазіцыі. “Тверские тигры” апынуліся апошнімі.

Меткі:

Чытайце яшчэ