Народные новости Витебска

Фотафакт: У Віцебск прыляцелі лебедзі

Нягледзячы на анамальную завіруху 2 красавіка ў Віцебск прыляцелі лебедзі. Карэспандэнт “Народных навінаў Віцебска” назіраў, як лебядзіная пара абляцела Свята-Успенскі сабор, нібыта павітаўшыся з горадам, а потым накіравалася ўздоўж Дзвіны ў бок маста Блахіна.