А дзяўчаты ўжо гуляюць у футбол
Сёння стартаваў чэмпіянат Беларусі па футболе сярод жаночых каманд вышэйшай лігі.
Віцебская каманда “Універсітэт” на сваім газоне прымала бронзавага прызёра мінулага розыгрышу – клуб ”Мінск”. Матч паміж віцяблянкамі і мінчанкамі цалкам прайшоў пад дыктоўку гасцей, якія святкавалі перамогу з буйным лікам – 0:8.
У кожным тайме прыезджая дружына забіла па чатыры мячы. Гаспадаркі пляцоўкі ў гэтай гульні пакінулі без працы варатарку “Мінска”. Калі б не цёплае надвор’е, яна, напэўна, б змерзла, сумуючы ў варатарскай зоне.
У нацыянальных чэмпіянатах віцебскі жаночы клуб прымае ўдзел з 1995 года.
Выступаў пад назвамі «Універсітэт-Дзвіна» (2004-2005), «Універсітэт-95» (1995-2003). Чэмпіён Беларусі 2004, 2005, 2006, 2007, 2008, 2009 гадоў. Сярэбраны прызёр 1998, 2001 гадоў. Бронзавы прызёр 1999, 2003 гадоў. Уладальнік Кубка Беларусі 2005, 2006, 2007 гадоў. Фіналіст Кубка Беларусі 2008 года. Уладальнік Кубка краін СНД і Балтыі (2007 год). Удзельнік 1/16 Кубка УЕФА (2007, 2008 гады).