Перадвелікодныя кірмашы ў Віцебску
Сёння, 14 красавіка, у Віцебску пройдзе некалькі перадвелікодных кірамашоў. Самы вялікі з іх адбудзецца на пляцоўцы каля канцэртнай залы “Віцебск”.
Тут можна будзе набыць прадукты для святочнага стала, у тым ліку велікодную выпечку. Для дачнікаў будзе прадстаўлена сельскагаспадарчая прадукцыя, інвентар для працы ў садзе і на агародзе, саджанцы пладова-ягадных культур, мінеральныя ўгнаенні і г.д.
Другі кірмаш разгарнецца на вуліцы Суворава. Тут гараджане змогуць набыць велікодныя кулічы, духоўную літаратуру, царкоўныя прыналежнасці.
Кірмашовы настрой будзе панаваць сёння і на Пралетарскай плошчы – жыхары віцебскай ускраіны таксама не застануцца без кулічоў і іншых атрыбутаў галоўнага хрысціянскага свята.
Усе кірмашы працуюць з 9 да 14 гадзін.