Першыя мячы. Першыя ачкі
Перамогай над брэсцкай жаночай камандай “Вікторыя-86” віцебскія футбалісткі завяршылі ў сябе дома трэці тур першынства краіны, тым самым узяўшы ў чэмпіянаце першыя ачкі.
Складана сказаць, якая з дружын у гэтым матчы глядзелася лепей. Кожны калектыў імкнуўся ўзяць першыя ачкі ў нацыянальным спаборніцтве. Але прыемна, што ў гэтай гульні нашы дзяўчаты двойчы дабіліся поспеху і з сухім лікам 2:0 абыгралі суперніц.
Аўтаркай першага гола ў гэтым матчы і ў сезоне ў складзе віцебскага “Універсітэта” стала Кацярына Кучынская. Яна дакладным ударам са штафнога адправіла мяч пад перакладзіну. Варатарка гасцей, хоць і дацягнулася да мяча, але ён праслізнуў у яе паміж рук. Другі гол таксама не абышоўся без удзелу Кацярыны – у штрафной зоне суперніц яна зарабіла адзінацацімятровы. А яго паспяхова рэалізавала яе аднаклубніца.
Наперадзе ў віцяблянак сустрэча ў гэты чацвер, 26 красавіка, ў Маладзечне з мясцовым клубам.