На выхадных у Віцебску прайшоў шляхецкі баль. Фотарэпартаж
13 траўня ў паркетнай зале Віцебскай абласной філармоніі адбыўся “Шляхецкі баль”, які быў прысвечаны 200-годдзю вайны 1812 года.
Кожны з некалькіх дзясяткаў маладых людзей, якія сабраліся на баль, мог знайсці для сябе нешта цікавае. Арганізатары прапаноўвалі разнастайныя танцы 19 стагоддзя: велічны вальс “Імперыял”, рамантычны французскі фігурны вальс, какетлівы кантраданс “Падмані даму”, бурлівы “Тампет” і іншыя, а адкрылася імпрэза ўрачыстым паланэзам.
У перапынках паміж танцамі гучалі старажытныя рамансы на словы аўтараў 19 стагоддзя і інструментальная музыка. Увазе слухачоў былі прадстаўлены наступныя музычныя кампазіцыі: раманс “Толькі вамі летуценю” (музыка і словы М. Кл. Агінскага, выканаўца Аксана Новікава, канц. Таццяна Шахрай), раманс “Жаданне” (музыка Ф. Шапена, словы С. Вітвіцкага, выканаўца Алена Гракава, канц. Таццяна Шахрай), польская народная песня ў апрацоўцы А.Сыгетынскага “Зязюля” (выканаўца Алена Гракава) і “Апошняя мазурка” з цыкла “Восем песень” у апрацоўцы Ф.Пуленка (выканаўца Алена Гракава, канц. Таццяна Шахрай). Музычныя творы выконваў струнны квартэт суполкі “Класіка. Музычны дом”.
Акрамя гэтага наведнікаў баля чакалі салоны — гульнявы, літаратурна-мастацкі і чайны, дзе можна было пабавіць час за картачнымі гульнямі, пагартаць раздрукоўкі газет часоў Напалеона, а таксама пакінуць малюнак або верш у альбоме. Такім чынам арганізатары “Шляхецкага балю” імкнуліся перадаць атмасферу 19 стагоддзя, а менавіта — 1812 года.
Мерапрыемства было арганізавана клубам культурна-гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа”, культурна-гістарычным комплексам “Залатое кола г. Віцебска “Дзвіна” і моладзевым грамадскім аб’яднаннем “Гісторыка”.
Чытайце яшчэ
15 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
16/май/2012 у 10:04
Кто все эти люди? Артисты?
16/май/2012 у 11:33 1
нет.
это обычные люди, которым интересно не только смотреть сериалы дома, и судачить о тряпках из Евикома.
16/май/2012 у 12:24 2
Усе ўсміхаюцца!) Дзякуй Вам за здымкі!) Яны прамяністыя)
16/май/2012 у 12:33 3
gfif пісаў:
В частности, вижу на фото парней и девушек из православного братства во имя святого Иоанна Кронштадтского, а также из клуба “Паўночная вежа”. Вообще много знакомых лиц, но не могу сказать, к каким клубам или организациям они относятся. Но что молодежь классная, это точно!
16/май/2012 у 18:42 4
Ичо на ентай оргии лехтарату делать? Тамжаш чай бырло не подают?…

16/май/2012 у 21:40 5
Фотаздымкі класныя!
16/май/2012 у 21:43 6
@ Вшывы Блох:
Для таких, молодой человек, как вы, поясняю -- наслаждаться атмосферой XIX века, вернуться в прошлое и окунуться в великолепие былых торжественных вечеров. Это было незабываемо!
16/май/2012 у 21:53 7
Ci viedaje kłasnaja moładź, što vilikalitoŭskaja šlachta ŭ toj čas całkam padtrymała Napaleona? Dzie simvały Vialikaj Litvy i Francyi?
16/май/2012 у 22:47 8
@ Włodzimierz:
Ну, далека не цалкам.
Да тагож, сэнс балю не ў сімвалах. )
17/май/2012 у 11:07 9
@ Włodzimierz:
….о, здравствуйте,коллега!
17/май/2012 у 11:08 10
…ешчэ Польска не згинэла!!!
17/май/2012 у 11:13 11
кто-нибудь знает даму на снимке №10?
17/май/2012 у 12:04 12
она не из витебска, вроде
17/май/2012 у 19:34 13
@ Włodzimierz:
Яшчэ як ведае. На адным з баляў нават калісці прысутнічалі прадстаўнікі адроджанага 17-га ўланскага корпусу ВКЛ (рэканструктары), а корпус гэты калісці з’яўляўся беларусім корпусам арміі Напалеона. Але, нажаль, уланы да Віцебску гэтым разам не даехалі.
20/май/2012 у 15:39 14
Руслан пісаў:
крута, цэлы уланскі корпус 8)