Пад праліўным дажджом прайшла ўчорашняя хатняя сустрэча віцебскай жаночай каманды “Універсітэт” з “Бабруйчанкай”.
Гэты тур для ”Універсітэта” не прынёс станоўчага выніку. Госці аказаліся мацней гаспадарак поля, перайграўшы іх з лікам 0:2. Пасля гэтай паразы віцебская каманда з пятага радку перамясцілася на сёмы.
Зараз ў жаночым чэмпіянаце наступіў двухтыднёвы перапынак . Затым у нашых дзяўчат у сустрэчах з “Нівай-Белкард” будзе неблагая магчымасць палепшыць сваё турнірнае становішча. Жадаем поспехаў!