З 21 па 26 мая ў віцебскім кінатэатры “Мір” пройдзе фестываль французскага кіно. Фільмы пакажуць на французскай мове з субтытрамі па-руску.
У фестывальнай праграме:
21 мая, 19.00. “Чароўная заноза”*. Драма, Францыя, 2010, 80 хвілін. Рэжысёр: Рэбека Златоўскі
Пруданс 17 гадоў, нядаўна ў яе памерла маці. Дзяўчына знаёміцца з Марылін, навучэнкай ліцэя, якая паказвае ёй маршрут Рэнжыса, дзе небяспечна ездзяць вялікія і маленькія скрадзеныя матацыклы. Загіпнатазаваная бандай, Пруданс намагаецца заслужыць права стаць адной з іх, выдаючы сваю самоту за свабоду.
22 мая, 19.00. “Прытулак” ***. Драма, Францыя, 2009, 92 хвіліны. Рэжысёр: Франсуа Азон.
Луі і Мус прыгожыя, багатыя і закаханыя. Але наркотыкі мяняюць іх жыццё. Ад перадазіроўкі памірае Луіс, а Мус цудам застаецца жывой. Яна цяжарная. Для таго, каб справіцца з сабой, дзяўчына пераязджае ў ціхае правінцыйнае месца пад Парыжам.
23 мая, 19.00. “Свабода – Алерон” **. Камедыя, Францыя, 2000, 107 хвілін. Рэжысёр: Бруна Падалідэс.
38-гадовы Жак кожнае лета адпачывае на востраве Алерон са сваёй жонкай і чатырма сынамі). Але ж пляжныя гульні яму даўно надакучылі, і на ўсе свае грошы ён вырашае набыць яхту...
24 мая, 19.00. “Сэрца звера” *** Драма, Швейцарыя, 2009, 91 хвіліна. Рэжысёр: Северын Карнамусаз.
Маўклівы і нелюдзімы Поль жыве з жонкай Разін на ўласнай малочнай ферме ў невялічкай вёсцы ў швейцарскіх Альпах. Ён пяшчотна клапоціцца пра сваіх кароў, да супругі ж адносіцца як да бясплатнай працоўнай сілы…
25 мая, 19.00. “Маленькі пакой” * Драма, Швейцарыя, 2010, 87 хвілін. Рэжысёры: Стэфані Шуа, Веранік Рэйманд.
Кранальная гісторыя. Сэрца Эдмонда, панурага сталага чалавека, становіцца ўсё слабей і слабей. Але насуперак гэтай слабасці яно б’ецца ў рытме ўпартай непакорлівасці: жыццю ў доме састарэлых, куды яго хоча адправіць сын, клопату Розы, якая за ім даглядае…
26 мая, 19.00. “Жыццё ката” * Мультфільм, 2010, 70 хвілін. Рэжысёры: Жан-Луп Фелічолі, Ален Ганьоль. Мультфільм намініраваны на прэмію фестывалю "Оскар".
Дзіно, кот, вядзе двайное жыццё. Днём ён жыве ў дзяўчынкі Зоі і яе маці, афіцэра паліцыі. А па начах удзельнічае ў рабаўніцтвах. Але аднойчы Зоя прасачыла за сваім катом…
Кошт квіткоў на усе фестывальныя фільмы – 5 000 рублёў.