У Бешанковічах пасадзяць патрыятычныя клумбы

У Бешанковічах збіраюцца пасадзіць не проста клумбы, а кветкавыя кампазіцыі з патрытычным зместам.

Як піша мясцовая раённая газета “Зара”, у горадзе распачалася “культурна-патрыятычная акцыя сярод працоўнай моладзі "За квітнеючую Беларусь!", прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь”. Яе “працоўнай моладзі” прапанавалі аддзел па справах моладзі райвыканкама і "БРСМ".

Умова конкурсу, як паведамляе газета, – “стварэнне кветкавых кампазіцый патрыятычнай накіраванасці дыяметрам не менш за 1 квадратны метр”. Канкурсанты павінны прыдумаць, як будзе выглядаць клумба, пасля пасадзіць расліны, а пасля яшчэ і даглядаць за сваім мастацка-патрыятычным стварэннем.

Вынікі спаборніцтва кветкавых дызайнераў падвядуць у жніўні. “Пры вызначэнні пераможцаў будуць улічвацца арыгінальнасць творчай задумы, каляровае рашэнне кампазіцыі, складанасць яе дызайну, памер, выкарыстанне ў кампазіцыі раслін з рознымі тэрмінамі квітнення”, – піша “Зара”.

Аднак упрыгожваць родны горад бешанковіцкая “працоўная моладзь” будзе, лічы, на адным патрыятычным памкненні. Пераможцы атрымаюць усяго толькі граматы ад "БРСМ" і памятныя прызы ад аддзела па справах моладзі райвыканкама.

Па праўдзе, хочацца паглядзець на тыя клумбы: як далёка сягне фантазія бешанковіцкіх патрыётаў. Можна, напрыклад, пасадзіць на клумбе белыя, чырвоныя і зноў белыя кветкі. А пасля патлумачыць арганізатарам, што проста пераблыталі насенне…

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ