Заўтра ўрачыстасцямі ў гонар святой Еўфрасінні Полацкай завершыцца святкаванне 1150-годдзя Полацка. І эстафету гулянняў адразу ж падхопіць ягоны сусед – Наваполацк. Ён, канешне, значна маладзейшы за “калыску беларускай дзяржаўнасці” – гораду нафтахімікаў усяго 54 гады, але свой дзень нараджэння таксама будзе адзначаць амаль цэлы тыдзень, з 5 па 10 чэрвеня.
Прапануем нашым чытачам праграму святкаванняў Дня горада ў Наваполацку:
5 чэрвеня, аўторак
Дзіцячая мастацкая школа імя Хруцкага (вул. Маладзёжная, 77), 15.00 – урачыстае адкрыццё выставы экалагічнага конкурсу "Зялёная планета", прысвечанага Чырвонай кнізе. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу
Выставачная зала “Музея гісторыі культуры Наваполацка” (вул. Юбілейная, 1), 16.00 –адкрыццё выставы батальнага жывапісу і ваеннай рэканструкцыі Е. і А. Ляўковых
6 чэрвеня, серада
Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры (вул. Паркавая, 1)" – справаздачны канцэрт ансамбля народнай песні "Раніца"
7 чэрвеня, чацвер
Цэнтральная бібліятэка імя Маякоўскага (вул. Калініна, 1), 17.30 – вечар-сустрэча з выканаўцамі аўтарскай песні, удзельнікамі народнага літаратурна-музычнага салона "Крылы"
Гарадскі Палац культуры (вул. 5-я Лінія, 5), 18.00 – V Гарадскі конкурс прыгажосці "Міс Наваполацк"
8 чэрвеня, пятніца
Плошча Будаўнікоў
З 9.00 да 11.00 – дзіцячы пленэр "Любімаму гораду прысвячаецца" Малююць навучэнцы дзіцячай мастацкай школы
20.00-22.00 – Падарунак гораду – канцэрт папулярных беларускіх выканаўцаў ад кампаніі Velcom
З 23.00 да 2.00 – начная дыскатэка
Палац культуры ААТ "Нафтан" (вул. Маладзёжная, 76), 18.00 – канцэрт зорак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
9 чэрвеня, субота
Плошча Будаўнікоў
10.30 – святочнае шэсце кіраўніцтва горада, гасцей свята, прадстаўнікоў працоўных калектываў, прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў горада, пераможцаў гарадскіх спаборніцтваў і аглядаў-конкурсаў
11.00 – урачыстае адкрыццё свята з удзелам лепшых творчых калектываў, цырымонія ўзнагароджання
14.00 – IV адкрыты гарадскі конкурс альтэрнатыўнай харэаграфічнай творчасці “Кропка адліку”
17.00-18.00 – канцэрт-віншаванне "З днём нараджэння, горад!"
21.00-23.00 – святочны канцэрт з удзелам лепшых творчых калектываў горада і папулярных выканаўцаў расійскай эстрады
23.00 – святочны феерверк
Комплекс «Першы намёт»
13.00 – адкрыццё мемарыяльнай дошкі А. С. Казлову
Алея па вуліцы Кірава
З 10.00 да 20.00 – кірмаш "Горад майстроў"
З 11.00 да 12.00 – тэатралізаваная праграма "Пад гукі катарынкі"
З 12.00 да 16.00 – "Беларускі падворак": святочная пляцоўка нацыянальнай культуры
Пляцоўка каля «Садко»
З 10.00 да 19.00 – арт-алея "Горад. Погляд фатографа ": выстава пад адкрытым небам фотаклуба Graphclassic
Палац воднага спорту «Садко»
12.00 – урачыстае закрыццё гарадской спартакіяды па настольным тэнісе, цырымонія ўзнагароджання
Гарадскі сквер
12.00 – дзіцячая гульнявая праграма “Школа піратаў”
Пляцоўка ля гарадскога сквера
З 12.00 да 20.00 – “Планета дзіцячых забаў” (гульні, атракцыёны)
Гарадскі парк культуры і адпачынку
З 11.00 да 22.00 – праца гульнявых пляцовак і атракцыёнаў "Падарожжа ў краіну гульняў"
З 11.00 да 20.00 – летня кавярня "Салодкія фантазіі" (танцпляцоўка)
16.00-20.00 - пляцоўка сярэднявечнай культуры "Сівая легенда": выстава сярэднявечнага быту, турнір лучнікаў, тэатралізаваная імпрэза, выступ народнага калектыву архаічных спеваў “Княжыч”, майстар-клас па сярэднявечных беларускіх танцах
Мотабольное поле
12.00 – адкрыты чэмпіянат горада па пейнтболе
10 чэрвеня, нядзеля
Плошча Будаўнікоў
11.00 – дзіцячыя атракцыёны
Алея па вуліцы Кірава
З 10.00 да 15.00 – кірмаш "Горад майстроў"
Гарадскі парк культуры і адпачынку
З 11.00 да 20.00 – праца гульнявых пляцовак і атракцыёнаў
Дом культуры і вольнага часу (вуліца Маладзёжная, 152), 18.00 – вечар адпачынку для ветэранаў, пенсіянераў.