Канцэрт Таццяны Беланогай у Віцебску

9 чэрвеня ў суботу а 17:00 ДУ Залатое кола Віцебска “Дзвіна” запрашае на канцэрт Таццяны Беланогай, прадстаўніцы сучаснай беларускай бард-сцэны. Віцебскія сустрэчы з Беланогай традыцыйна праходзяць пры падтрымцы грамадзянскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, якая нязменна нагадвае нам быць разам і не забывацца на сваю унікальнасць.
Таццяна Беланогая ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Незалежна ад таго, з якім настроем ты прыходзіш на імпрэзы Беланогай, якімі думкамі апантаны – пасля яе канцэртаў ты напаўняешся светам і шчырасцю, верай у тое, што не ўсё згублена, надзеяй на перамены да лепшага, любоўю да чалавека і сваёй Радзімы.
Праз прызму філасоўскага погляду спявачкі паглядзець на наваколле і яго ўзаемасувязі, складанасці адносін і на самыя простыя рэчы мы запрашаем 9 чэрвеня а 17.00 у цэнтры народных рамёстваў “Задзвінне” (вул. Чайкоўскага, 3). Уваход – 5000р.
Знайсці нас vkontakte.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ