Фотафакт: У цэнтры Віцебска зноў правальваецца зямля

Пасля начной залевы 12 чэрвеня ў цэнтры Віцебска насупраць амфітэатра ў тратуары зноў утварыўся правал.
У цэнтры Віцебска зноў правальваецца зямля. Фота Сержука Серабро

Роўна месяц таму на гэтым жа месцы пад зямлю правалілася дзяўчына пад час акцыі па раздачы бяздомыных жывёл. Тады яму засыпалі, але плітва вакол працягвала прасядаць.

У цэнтры Віцебска зноў правальваецца зямля. Фота Сержука Серабро

Моцны дождж, а за 12 чэрвеня ў Віцебску выпала 18 мм ападкаў, зноў вымыў насыпаны пясок і падмыў зямлю вакол яшчэ больш. Цяпер правал пашырыўся, не вытрымаў і бардзюрны камень.

У цэнтры Віцебска зноў правальваецца зямля. Фота Сержука Серабро

Пад гэтым месцам пракладаюць падземны пераход. 17 траўня тунэль вышаў у памяшканне былой кавярні “Фарсаж”, зараз працы вядуцца там.

У цэнтры Віцебска зноў правальваецца зямля. Фота Сержука Серабро

Меткі:

Чытайце яшчэ