Кіраваць абласной культурай будзе Ларыса Аленская

Калі раней абласной культурай кіравалі мужчыны, то цяпер на пасадзе начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама будзе жанчына – Ларыса Аленская.

Распараджэнне аб новым прызначэнні падпісаў старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец.

Ларыса Аленская – адна з нямногіх прадстаўніц абласной вертыкалі, якая вызначаецца прыроднай абаяльнасцю, непадробнай інтылігентнасцю, жаночай прывабнасцю, зграбнасцю і вытанчанасцю. Хочацца спадзявацца, што пад яе кіраўніцтвам галіна культуры на Віцебшчыне сапраўды расквітнее.

Даведка “ННВ”: Ларыса Канстанцінаўна Аленская скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці "эканоміка і арганізацыя прамысловасці прадметаў шырокага спажывання". Працоўны шлях пачала на фабрыцы "Чырвоны Кастрычнік". Затым працавала ў Наваполацкім гарвыканкаме. На пачатку 90-х была намеснікам старшыні і выконваючым абавязкі старшыні Віцебскага гарсавета дэпутатаў. З 1997 па 2005 год – намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама. З 2005 года працуе ў Віцебскім аблвыканкаме: спачатку галоўным кансультантам намесніка старшыні, затым –намеснікам начальніка ўпраўлення культуры. Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі "Беларускі саюз жанчын".

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ