У 1/16 ФК ”Віцебск” згуляе з камандай вышэйшай лігі
Учора ў Доме футбола адбылося лёсаванне 1/16 фінала Кубка Беларусі па футболе. “Віцебску” на гэтай стадыі прыйдзецца згуляць з камандай вышэйшай лігі “Тарпеда-БелАЗ”.
“Полацку” ў супернікі дастаўся “Гомель”. Наваполацкі “Нафтан” памерыцца сіламі з пінскай “Валной”.
У 1/16, як і ў 1/32 спаборніцтваў, клубы праводзяць па адной сустрэчы, якая і вызначае пераможцу. Матчы запланаваны на 21 і 22 ліпеня.