Да ўвагі аўтамабілістаў і пасажыраў грамадскага транспарта: у пятніцу, 22 чэрвеня, з 19 да 20 гадзін будзе перакрыты рух усіх відаў транспарта ад плошчы Свабоды да Маскоўскага праспекта.
Як паведамляе сайт гарвыканкама, рух у цэнтры Віцебска спыніцца на гадзіну ў сувязі з рэпетыцыяй цырымоніі святочнага адкрыцця Дня горада, якое адбудзецца на наступны дзень, у суботу, 23 чэрвеня.