У Віцебску прайшла рэпетыцыя ўрачыстага шэсця на Дзень Рэспублікі. Фотарэпартаж
29 чэрвеня на плошчы Перамогі ў Віцебску прайшла рэпетыцыя ўрачыстага шэсця, прымеркаванага да Дня Рэспублікі. Мяркуючы па трэніроўцы, дэманстрацыя ў гэтым годзе будзе пешая. Выключэннем стане, хіба, брычка, на якой, мяркуючы па мізансцэне, праедзе Рагнеда з малым Ізяславам.