Беларуска-латвійскае Купалле ў Віцебску. Фотарэпартаж

7 ліпеня жыхары Віцебска святкавалі Купалле са сваімі латвійскімі сябрамі з Даўгаўпілса. Святочнае мерапрыемства, якое праходзіла ў парку Мазурына, падрыхтавалі Цэнтр культуры “Віцебск” і Цэнтр латышскай культуры Даўгаўпілса.
Беларуска-латвійскае Купалле ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Перад гледачамі выступілі творчыя калектывы з Латвіі і Беларусі. Нягледзячы на моцную спёку (тэмпература ў гэты дзень падымалася да +28 °C) яны забаўлялі гледачоў, якія стараліся заняць месцы ў адзіным сектары, на які падаў цень кашлатага дрэва. А вось дзяцей, падобна, сонечная шчодрасць ніколькі не турбавала — яны весела корпаліся ў пясчаным міні-пляжы перад сцэнай і з ахвотай уключаліся ў гульні і конкурсы Народнага тэатра гульні Цэнтра культуры “Віцебск”.

Консул Латвіі Дагнія Лацэ-Атэ (Dagnija Lāce-Ate), дырэктар цэнтра культуры “Віцебск” Радзівон Бас і намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў. Фота Сержука Серабро

Найбольшы ажыятаж выклікаў майстар-клас па пляценню вянкоў. Арганізатары нарыхтавалі цэлы воз лугавых кветак і траў, з якіх кожны жадаючы пад кіраўніцтвам групы дзяўчат мог сплесці сваю ўласную і непаўторную прыродную карону. Рэй тут вяла сама спадарыня консул Дагнія Лацэ-Атэ (Dagnija Lāce-Ate), апранутая ў нацыянальны строй і, ясная справа, купальскі вянок.

Калі запалала вогнішча, калектывы з Віцебска і Даўгаўпілса разам з гледачамі станчылі некалькі латышкіх і беларускіх танцаў, а потым вадзілі карагоды. Пасля жадаючыя адправілся пускаць вянкі ў Дзвіну, праўда, іх знайшлося не так і шмат — большасць захацела захаваць напамін пра свята, сплецены ўмелымі рукамі майстрыц.

Консул Латвіі Дагнія Лацэ-Атэ (Dagnija Lāce-Ate). Фота Сержука Серабро

Шкада, канешне, што цудоўнае свята чамусьці прайшло днём — увечары, магчыма, было б не так горача. Ды й вогнішча ў цемры пакідае зусім іншае ўражанне, чым тады, калі канкуруе з сонцам у зеніце.

Беларуска-латвійскае Купалле ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Даведка “ННВ”:

Сумеснае святкаванне Купалля адбылося ў межах праекта “Даўгаўпілс і Віцебск: культурнае супрацоўніцтва і развіццё” праграмы транспамежнага супрацоўніцтва “Латвія — Літва — Беларусь”. Праект фундуецца Еўрапескім Саюзам, яго агульны бюджэт на 2012—2013 гады складае 296 800 еўра. Беларускі бюджэт — 109 900 еўра, 98 900 з якіх — сродкі ЕС.

Консул Латвіі Дагнія Лацэ-Атэ (Dagnija Lāce-Ate) вядзе майстар-клас па пляценню вянкоў. Фота Сержука Серабро

Беларуска-латвійскае Купалле ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Беларуска-латвійскае Купалле ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Беларуска-латвійскае Купалле ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Беларуска-латвійскае Купалле ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Беларуска-латвійскае Купалле ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Беларуска-латвійскае Купалле ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Беларуска-латвійскае Купалле ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ