Можа, віцебскія футбалісты і не прадэманстравалі ў матчы з”Лідай” таго памкнення, таго націску на вароты суперніка, які хацелі б пабачыць мясцовыя аматары, але галоўную мэту ў гульні яны дасягнулі – 2:0 на сваю карысць.
Лік у матчы адкрыў з пенальці ў пачатку сустрэчы Ілья Трачынскі. Вельмі прыгожа атрымалася змяніць лічбы на табло хвілін праз 25 пасля першага гола. Дзмітрый Гомза перахапіў мяч у суперніка ля іх штрафной, змясціўся ў цэнтр, уцёк ад некалькіх супернікаў і дакладным ударам прабіў варатара гасцей.
Адметнасцю гэтага матча стала актыўнасць на трыбунах роты віцебскіх дэсантнікаў. Разам з віцебскімі фанатамі яны добра падтрымлівалі сваіх футбалістаў.
Пасля 13-ці тураў турнірную табліцу ўзначальвае “Гарадзея” з 27 ачкамі. “Віцебск” на другім месцы (23 ачкі). Магілёўскі “Днепр” – трэці, маючы, як і віцябляне, столькі ж ачкоў, перамог, нічыіх і параз. Адрознівае гэтыя каманды толькі колькасць прапушчаных мячоў. У нашых землякоў іх 6, у магіляўчан – 9.