Усё будзе добра!
Вось такія аптымістычныя надпісы на асфальце сустрэў карэспандэнт “ННВ” у адным з віцебскіх двароў і каля СШ №33.
І зусім няважна, што ў графіці не хапае клічніка і не патрэбна “ў”. Гэта ж такая дробязь у параўнанні з сэнсам! І з тым, што надпіс – па-беларуску. Адразу ўзнімаецца настрой. І ўзгадваецца песня “Океана Ельзи”:
І все буде добре
Для кожного з нас.
І все буде добре,
Настане наш час.
Канешне ж, усё будзе добра, сябры!