Асечка “Універсітэта”
На гэтым тыдні віцебскі жаночы клуб “Універсітэт” правёў дзве гульні. На выездзе нашы дзяўчаты разграмілі аўтсайдэра чэмпіяната – “Маладзечна” (8:1). А дома зямлячкі з мінімальным лікам 0:1 саступілі магілёўскай дружыне “Надзея”.
Гульня праходзіла ў роўнай барацьбе. Атакі каманд у асноўным спыняліся ля штрафной суперніц. Варатаркі ўступалі ў гульню ўсур’ёз толькі зрэдку. Мяч у варотах нашай каманды пабываў неўзабаве пасля стартавага свістка. Хвілін праз дзесяць пасля гола госці маглі паўтарыць свой поспех, аднак мяч пасля стрэла магіляўчанкі трапіў у перакладзіну.
У хуткасці пасля гэтага моманту паследваў адпаведны адказ гаспадарак газона. Удар нападаючай “Універсітэта” Юліі Сцец прыходзіцца ў стойку рамкі. Пасля адскока мяч у сетку варот спрабуе накіраваць Аляксандра Якушэвіч. Але – вышэй варот.
За некалькі хвілін да заканчэння сустрэчы віцяблянкам трохі не пашанцавала, каб зраўняць лік. Аксана Клыкоўская са штрафнога выдатна падала ў варатарскую суперніц, дзе галавой прабіла Аляксандра Якушэвіч. Здавалася, што мяч 100% перасячэ лінію рамкі. Я быў ужо гатовы апладзіраваць Аляксандры, але “Надзею” ў чарговы раз выратавала штанга.