У Віцебску з’явяцца вуліцы Міхельсона і газеты «Віцьбічы»
У запраектаваным у Віцебску мікрараёне “Сакольнікі” адну з вуліц назвуць “Міхельсона”, а другую — “Газеты “Віцьбічы”.
Рашэнне пра гэта прынята гарадскім саветам дэпутатаў 20 чэрвеня 2012 года. Імя аднаго з першых сакратароў Віцебскага гаркама КПБ Валянціна Міхельсона будзе насіць праектуемая вуліца №3, а гарадской газеты “Віцьбічы” — №4.
Нагадаем, што ў траўні гэтага года В. Міхельсону быў адкрыты помнік на могілках у Мазурына, дзе ён пахаваны.