Сюрпрыз ад “Універсітэта”

Не ўсё гладка складаецца ў нацыянальнам першынстве ў віцебскай жаночай футбольнай каманды. Былі паразы з унушальным лікам не толькі фаварытам чэмпіянату, але і сярэднікам. А ўчора быў прыемны сюрпрыз.

28 ліпеня на выездзе “Універсітэт” сапсаваў статыстыку чэмпіёну мінулага першынства – “Бабруйчанцы”. Гэты клуб і сёлета не супраць заваяваць тытул мацнейшай каманды і паўдзельнічаць у Лізе чэмпіёнаў.

Матч паміж бабруйскім і віцебскім клубамі завяршыўся 1:1. Гол у складзе нашай каманды забіла Аляксандра Якушэвіч.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ