У Віцебску у пляжны футбол згуляюць зоркі беларускай эстрады
Ужо трэці год запар у жніўні Віцебск дорыць вялікае свята прыхільнікам пляжнага футбола. Але калі раней у нас адбываўся адзін міжнародны турнір, то сёлета з 10 па 12 жніўня ў нашым горадзе пройдуць адразу два спаборніцтвы па гэтым відзе спорту: «Адкрытая Балтыйская Ліга чэмпіёнаў па пляжным футболе» і «Кубак Дружбы-2012» на прызы асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» і Віцебскага аблвыканкама. Спаборніцтвы адбудуцца на стадыёне для пляжнага футбола ў пойме ракі Віцьба каля праспекта Люднікава.
У Віцебску збяруцца зоркі пляжнага футбола з шасці краін – Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Латвіі, Азербайджана. Запланаваны і незвычайны паядынак – гала-матч. У ім басанож за пляжным футбольным мячыкам буду бегаць артысты беларускай эстрады і ветэраны футбола, а супрацьстяць ім будуць арганізатары спаборніцтваў.
За каманду артыстаў у гала-матчы выступяць Аляксей Хлястоў, МИSHA, Тэа, групы «Дразды», «Чук і Гек». Вядома, што гледачы ўбачаць іх не только на полі, але і на сцэне. 11 жніўня пройдзе канцэрт з удзелам вышэйназваных спевакоў. Уваход на яго, як і на матчы, – бясплатны. Футбольнае свята скончыцца феерверкам.
Праграма турніраў:
10 жніўня, пятніца
«Адкрытая Балтыйская Ліга чэмпіёнаў па пляжным футболе»
14.00 БАТЭ (Беларусь) – Dinamo-LAT (Латвія)
«Кубак Дружбы-2012»
16.30 – урачыстае адкрыццё турніру
17.00 – зборная Азербайджана – зборная клубаў Польшчы
18.00 – зборная Беларусі – зборная краін Балтыі
11 жніўня, субота
«Адкрытая Балтыйская Ліга чэмпіёнаў па пляжным футболе»
16.00 – Red Star Adventure (Польшча) – Dinamo-LAT (Латвія)
17.00 “Кранштадт-праменад (Расія) – IGOL (Літва)
«Кубак Дружбы-2012»
18.00 – зборная Азербайджана – зборная краін Балтыі
19.00 – гала-матч зорак беларускай эстрады і ветэранаў беларускага футбола супраць арганізатараў турніру
20.00 – зборная Беларусі – зборная клубаў Польшчы
21.00 – канцэрт зорак беларускай эстрады
12 жніўня, нядзеля
«Адкрытая Балтыйская Ліга чэмпіёнаў па пляжным футболе»
10.00 БАТЭ (Беларусь) – Red Star Adventure (Польшча)
11.00 “Гарняк” (Беларусь) – “Кранштадт-праменад” (Расія)
«Кубак Дружбы 2012»
12.00 – зборная клубаў Польшчы – зборная краін Балтыі
13.00 – зборная Азербайджана – зборная Беларусі
14.00 – урачыстае закрыццё турніру