Барысаўчанам рэкламуюць жыццё ў Полацку
“Полацк – горад для жыцця” – бігборд з такім надпісам размешчаны… Ды не, не ў самім найстаражытнейшым беларускім горадзе. Такую рэкламу Полацку зрабілі ў Барысаве.
Рэклама як рэклама. Ну пахвалілі ў Барысаве Полацк, што тут такога. Калыска беларускай дзяржаўнасці вартая і не такіх кампліментаў. Але кур’ёз сітуацыі ў тым, што бігборд знаходзіцца… каля мясцовага аўтавакзала. Барысаўчане чэшуць патыліцы: мо, і праўда, збіраць чамаданы ды ў Полацк?