Выстава пад такой назвай праходзіць у Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. “ННВ” падзівіліся на цудоўныя вырабы рамеснікаў з усёй вобласці.
Прапануем зрабіць тое самае і вам – паглядзеўшы гэтыя здымкі. Гімн любові да роднай зямлі спяваюць таленавітыя рукі мастроў і падуладныя ім гліна, саломка, дрэва, іншыя матэрыялы. Нават самы драбнюткі кавалачак тканіны пераўтвараецца ў шэдэўр!