Непісьменны Дзень беларускага пісьменства: праграма святкавання

У гэтыя выходныя ў Глыбокім адзначаць Дзень беларускага пісьменства. Прапануем сваім чытачам праграму святкавання. Уразіла колькасць арфаграфічных памылак у яе арыгінале. “ННВ” давялося яе ўважліва чытаць і рэдагаваць каля дзвюх гадзін. І гэта быў яшчэ вельмі хуткасны рэжым. Можна толькі ўявіць, колькі памылак тут знойдзе прафесійны карэктар ці чалавек, які скончыў беларускі філфак. Дакумент, між тым, прайшоў узгадненне міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага, міністра культуры Паўла Латушкі, старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца, страшыні Глыбоцкага райвыканкама Алега Морхата.

У прыватнасці, у арыгінале дакумента было напісана: “Генадзія Цітовіча”, “ураджэнца Глыбокскага раёна”, “спаборніцтвы па армрэстлінгу, спартыўнаму дартсу, настольнаму тэнісу, шашках”, “гульнёвыя праграмы”, “файе”. Нагадаем, што складальнікі афіцыйнай праграмы збіраюцца святкаваць Дзень беларускага пісьменства…

29 жніўня-2 верасня – рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя ”Дарога да святыняў“ з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга

(Мінск – Святое Поле каля в.Загор’е Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці – в.Моўчадзь Баранавіцкага раёна – г.Талачын Віцебскай вобласці – г.п. Багушэўск Сенненскага раёна – г.п. Лёзна – г.п. Езярышча Гарадоцкага раёна – г.п. Ула Бешанковіцкага раёна – г.п. Асвея Верхнядзвінскага раёна – в.Празарокі Глыбоцкага раёна – г.Глыбокае)

1 верасня

Бібліятэка сямейнага чытання, вул.Энгельса, 41а
9.40 – адкрыццё мемарыяльнай дошкі, прысвечанай Лявонцію Ракоўскаму.
10.00-18.00 – выстава-прэзентацыя “Паэтычная гасцёўня” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прысвечаная творчасці народных паэтаў Беларусі Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка
10.30 – узнагароджанне пераможцаў XX рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

10.50, вул. Горкага, 22 – адкрыццё мемарыяльнай дошкі, прысвечанай Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

11.00, Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей – адкрыццё выставы “Прысвячэнне Году кнігі”.
“Друкаваныя рарытэты” (з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка); “Ад берасцяной граматы да Інтэрнэта”: выстава гісторыі пісьменства (з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея)

11.30, фае райвыканкама – “Класікі беларускай літаратуры”. Адкрыццё выстаў:
- Дзяржаўнага літаратурнага музея Я.Купалы, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы;
- Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Я.Коласа, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа;
- Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка

12.00-14.00, Гарадскі дом культуры – “Пісьменнік. Кніга. Час”: “міжнародны круглы стол” з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў

15.00-18.00, райвыканкам – навукова-практычная канферэнцыя “Глыбоцкія чытанні”

16.00-18.00, Гарадскі дом культуры – “Жывая класіка”: конкурс юных чытальнікаў Глыбоцкага раёна (па творах класікаў беларускай літаратуры, да юбілеяў Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка)

10.00-18.00, Гарадскі цэнтр культуры – выстава “Мой родны горад” (жывапіс самадзейнага мастака Дз.Літвінскага)

10.00-18.00, Празароцкая СШ – перасоўная выстава, прысвечаная творчасці беларускага тэатральнага і літаратурнага дзеяча І.Буйніцкага

11.00-12.00, в. Празарокі – фальклорнае свята “Рэй вядзе Ігнат Буйніцкі”

10.00-22.00, пляцоўкі города – выстава-кірмаш панадворкаў гарадоў і раёнаў вобласці “Віцебшчына хлебасольная”

16.00 – 17.30, Гарадскі цэнтр культуры – спектакль заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Беларускі тэатр “Лялька”. У.Граўцоў. “Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка”

18.00-21.00, Гарадскі цэнтр культуры – кінафільм “Знахар” па рамане Т.Даленга-Мастовіча, ураджэнца Глыбоцкага раёна

Галоўная сцэна

18.00-19.30 – Канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі “Бяседа” (у рамках акцыі “Майстры мастацтваў – працаўнікам сяла”)

20.00-21.00 – канцэрт творчых калектываў вобласці, пераможцаў праекта “Надзвычайная сямёрка” і замежных калектываў

Моладзевы панадворак

21.00-23.00, пляцоўка ля ГДК – этнадыскатэка “Старадаўнія рытмы”

Дзіцячы панадворак

12.00-20.00, узбярэжжа возера Кагальнае – гульнявыя праграмы. Атракцыёны. Катанне на лодках, катамаранах

2 верасня

Мерапрыемсты да сустрэчы гасцей

9.00-10.00, вёска Празарокі – сустрэча гасцей свята (з віцебскага напрамку)

9.00-10.00, пляцоўка ля самалета – сустрэча гасцей свята (з мінскага напрамку)

Мерапрыемствы ў Глыбокім

9.00-11.00, кафедральны сабор Раства Найсвяцейшай Багародзіцы – Боская літургія

11.15-11.40, сквер на плошчы 17 Верасня – цырымонія адкрыцця Сквера славутых землякоў-глыбачан

11.40-12.00, сквер на плошчы 17 Верасня – Цэнтральная плошча – урачыстае шэсце “З крыніц жыватворных Глыбоцкага краю”

12.00-13.00, цэнтральная плошча – урачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства. Афіцыйная цырымонія адкрыцця свята. Тэатралізаваная дзея “Вытокі духоўнасці”

13.00-14.00, цэнтральная плошча – урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства, дзіцячай літаратуры, публіцыстыкі, перакладу, сатыры і гумару, дэтэктыўнага, песеннага і гісторыка-краязнаўчага жанраў

14.00-15.30, цэнтральная плошча – канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча

15.30-17.00, цэнтральная плошча – канцэрт творчых калектываў вобласці і замежных гасцей

17.00-18.00, цэнтральная плошча – моладзевы праект “Час выбраў нас”

20.00-22.00, цэнтральная плошча – урачыстае закрыццё Дня беларускага пісьменства. Цырымонія перадачы эстафеты свята

22.00, цэнтральная плошча, святочны феерверк

Фестываль кнігі і прэсы. Літаратурны панадворак

10.00-18.00, плошча 17 Верасня – павільёны “Сучасная беларуская кніга і прэса”, “Паліграфічныя абсягі”, “Праекты Саюзнай дзяржавы”. Выстава “СМІ Віцебшчыны”. Прэзентацыя выдавецкіх праектаў. Сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі, выдаўцамі, журналістамі, распаўсюджвальнікамі прэсы. Выступленне ўдзельнікаў літаратурных клубаў вобласці. Канцэрт бардаўскай песні

Тэатральны панадворак “На прызбе ў дзядзькі Ігната”

10.00-12.00, пляцоўка ля ГЦК – тэатралізаванае прадстаўленне “У гасцях у Ігната Буйніцкага”.
Выступленне “ўзорных” і “народных” тэатральных калектываў вобласці.

12.00-17.00, зала ГЦК – спектаклі па творах беларускіх пісьменнікаў.

Моладзевы панадворак

10.00-19.00, пляцоўка на вуліцы Камуністычнай – выстава-кірмаш прадукцыі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў вобласці. Гала-канцэрт пераможцаў абласнога конкурсу “Песні юнацтва нашых бацькоў”. Канцэрт фіналістаў і пераможцаў конкурсу “Звонкая раніца”. Гульні, конкурсы.

Дзіцячы панадворак

10.00 -18.00, дзіцячы гарадок “Брыганціна” – свята для дзяцей “Разам з кнігай мы расцём”.
Падвядзенне вынікаў рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў. Літаратурная гасцёўня “Голасам душы і сэрца”. Інтэлектуальны турнір “Мая Глыбоччына”. Конкурс малюнкаў на асфальце “Прыедзь у край мой ціхі…”. Работа пляцовак “Модная хваля”, “Сэрцам народжаны спеў”.

11.00-15.00, парк Перамогі – дзіцячы пленэр імя Язэпа Драздовіча. Майстар-клас маляванкі

Панадворак “На прывале”

9.00- 19.00, пляцоўка ля раённага вузла паштовай сувяз – літаратурна-музычная кампазіцыя “Васіль Цёркін”. Канцэрт патрыятычнай песні. Канцэрт духавых аркестраў.

Спартыўны панадворак

11.00-17.30, гарадскі стадыён – паказальныя выступленні парашутыстаў. Футбольны матч паміж прадстаўнікамі рэспубліканскіх СМІ і ветэранамі футбола Глыбокага

Тракт “Ад агню да пяра”

10.00-19.00, вул. Энгельса – першабытная стаянка, здабыча агню архаічнымі метадамі; архаічныя спевы, карагоды, іголкавае шыццё. Пісьмо на бяросце, пісьмо на камяні, рунічная пісьменнасць, пісьмо на гліняных дошчачках, майстэрня па перапісе кніг, хуткапіс, каліграфія, дзіцячая друкарня “З мінулага ў будучыню”. Вышыўка. Выстава ручнікоў, паясоў. Майстар-клас па ганчарстве, выстава вырабаў са скуры. Працоўныя абрады з удзелам фальклорных калектываў (абрад “Дажынкі”), выстава хатніх прыладаў працы

Тракт нацыянальных культур

10.00-19.00, вул. Маскоўская – нацыянальныя панадворкі – свята народнай творчасці

Альгердаў тракт

10.00-19.00, вул.Леніна – Віленскі пасад. Глыбоцкі пасад. Полацкі пасад. Смаленскі пасад.
Тракцір 14-17 стагоддзяў “На раздарожжы”. Стаянка рыцараў. Тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам акцёраў, якія выканаюць ролі князя Альгерда, магнатаў Корсака і Зяновіча, рыцараў.

Тракт “Шчодрыца”

10.00-19.00, вул. Камуністычная – панадворкі сельскіх саветаў і гаспадарак Глыбоцкага раёна. Конкурс на лепшы панадворак. Панадворак лясгаса, паляўнічыя трафеі. Панадворак пчаляра.

Турыстычны тракт

10.00-18.00, вул. Горкага – выстава-прэзентацыя турыстычных фірмаў і турыстычных маршрутаў. Выстава “Светачы зямлі Глыбоцкай”

Святочны тракт, вуліца Леніна

10.00-18.00 – кніжны кірмаш

10.00-18.00 – выстава паштовак “Глыбокае на старых фотаздымках”

10.00-18.00 – выстава Глыбоцкага клуба народных майстроў “Крыніца”

10.00-18.00 – выстава народнага майстра па аплікацыі саломкай Г.Тананы “Колазварот святаў”

10.00-18.00 – выстава-кірмаш дэкаратыўна-прыкладной творчасці дзяцей “Чалавеку патрэбна не слава”

10.00-18.00 – батлеечныя прадстаўленні і гульнявыя праграмы

10.00-18.00 – спаборніцтвы па армрэстлінгу, дартсе, настольным тэнісе, шашках і г.д.

10.00-22.00, пляцоўкі города – выстава-кірмаш панадворкаў гарадоў і раёнаў вобласці “Віцебшчына хлебасольная”

18.00-19.30, Гарадскі дом культуры – спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа “Кракаўскі студэнт”.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ