З Білева – на працу і ў школу па новых маршрутах і раскладах

У віцебскім мікрараёне Білева-2 з сённяшняга дня, 31 жніўня, зменяць свае марштруты некаторыя аўтобусы.

Гэтак, марштрут №27 будзе зараз хадзіць ад Смаленскага рынку праз праспект Люднікава, вуліцу Церашковай, Маскоўскі праспект, вуліцы Акцёраў Яроменкаў, Багатырова, Караткевіча, мікрараён Білева-1 і назад.

Аўтобус №34, пачаўшы свой рух ад вакзала, павязе сваіх пасажыраў праз Маскоўскі праспект, вуліцы Акцёраў Яроменкаў, Багатырова, Караткевіча, Білева-1 і скончыць свой маршрут у Білева-1. Адпаведным кірункам “трыццаць чацвёрка” паедзе на вакзал.

З 1 верасня ў Білева зноў пачнуць хадзіць аўтобусы, якая будуць завозіць дзяцей у школы і садкі. Яны будуць адпраўляцца ў 7.00 ад СШ №46 і ехаць па двух маршрутах:

1) вуліца Акцёраў Яроменкаў – вуліца Багатырова, вуліца Караткевіча – Маскоўскі праспект – вуліца П.Броўкі – праспект Будаўнікоў – вуліца Чкалава – мікрараён “Поўдзень-7”;
2) вуліца Акцёраў Яроменкаў – вуліца Багатырова – вуліца Караткевіча – Маскоўскі праспект – вуліца Церашковай – вуліца «Праўды» – вуліца Смаленская – Маскоўскі праспект – СШ №11.

Расклад руху аўтобусаў размешчаны на прыпыначных пунктах, паведамляе сайт Віцебскага гарвыканкама.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ