Барыс Хамайда байкатуе выбары ў парламент: фотафакт

Вядомы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда стаяў сёння на сваім традыцыйным месцы каля “сіняга дома” з вялікім плакатам, на якім было напісана “Незаконным выбарам у незаконную “палатку” – байкот!”

“Палаткай” ў народзе называюць беларускі парламент. Нагадаем, што выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пройдуць 23 верасня. Зараз у выбарчай кампаніі ідзе перыяд агітацыі.

Праз дзве гадзіны ад пачатку пікету спадара Хамайду затрымалі супрацоўнікі міліцыі і адвезлі ў Чыгуначны РАУС. Пазней суд гэтага ж раёна Віцебска аштрафаваў яго на 4 базавыя велічыні (400 тысяч рублёў). Плакат, дарэчы, па-мастацку зроблены, апазіцыянеру не вярнулі.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ