На тэледэбаты пойдуць кандыдаты ў дэпутаты па васьмі акругах Віцебскай вобласці
У Віцебскай вобласці ў тэледэбатах прымуць удзел кандыдаты ў дэпутаты па васьмі выбарчых акругах з чатырнаццаці. Гэта прэтэндэнты на дэпутацкі мандат, якія балатуюцца па наступных акругах: Віцебскай-Горкаўскай №17, Віцебскай-Чкалаўскай №18, Віцебскай-Чыгуначнай №19, Віцебскай-Кастрычніцкай №20, Віцебскай сельскай №21, Наваполацкай №25, Аршанскай гарадской №26 і Полацкай гарадской №28.
Колькасць удзельнікаў дэбатаў па выбарчых акругах складзе ад двух да чатырох чалавек. Пры гэтым найбольшая іх колькасць па Віцебскай-Кастрычніцкай і Аршанскай гарадской выбарчых акругах.
Запіс тэле- і радыёдэбатаў пачнецца з 4 верасня і будзе праводзіцца чатыры дні запар. У эфір яны выйдуць з 5 па 10 верасня з 19.00 да 20.00. Першымі ў тэлеэфіры дэбаты адкрыюць кандыдаты ў дэпутаты па Віцебскай-Горкаўскай выбарчай акрузе, на радыёвяшчанні – па Аршанскай гарадской выбарчай акрузе.
БелТА