Народные новости Витебска

Бяспечная дарога ў школу

З 3 па 9 верасня ў Віцебскай вобласці праходзіць Тыдзень бяспекі руху. Акцыю сумесна ладзяць упраўленне адукацыі і ўпраўленне ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

У першы тыдзень новага навучальнага года ў школы на бацькоўскія сходы прыходзяць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. Мамам і татам яшчэ раз нагадваюць аб неабходнасці навучыць сваё дзіця хадзіць у школу і назад па бяспечным маршруце, абавязкова прыдбаць флікер.

У жніўні ў Віцебску каля школ зрабілі адпаведную дарожную разметку і правялі маніторынг навучальных устаноў на наяўнасць спецыяльных аранжавых камізэлек і знакаў «STOP», якія неабходны стопмэнам. Яны дзяжураць каля пешаходных пераходаў без светлафора і дапамагаюць школьнікам перайсці дарогу. У ролі стопмэнаў могуць быць настаўнікі, бацькі, старшакласнікі.

Кіроўцаў ДАІ таксама просіць праяўляць пільную ўвагу на дарогах паблізу школ.