У суботу, 8 верасня, у Віцебску пройдзе кірмаш па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовых і нехарчовых тавараў.
Набыць шчодрыя восеньскія дары можна будзе з 9.00 да 14.00 у трох кропках горада: на вуліцы Леніна (участак ад міні-кавярні «Эрыдан» да кавярні «Аўрора»), рынку «Цэнтральны» (вуліца Афіцэрская, 2а) і Пралетарскай плошчы.