Сяргей Каваленка папрасіў Лукашэнку аб памілаванні
Пасля таго як прыняў удзел у галасаванні на выбарах, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з журналістамі. У прыватнасці, ён заявіў, што месяц таму на яго імя паступілі хадайніцтвы аб памілаванні ад двух асуджаных за падзеі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.
Аднак прозвішчы асуджаных ён не назваў. Пазней у прэс-службе Лукашэнкі паведамілі, што з прашэннем аб памілаванні на імя кіраўніка дзяржавы звярнуліся Сяргей Каваленка і Павел Сырамалотаў. Аб гэтым пішуць рэспубліканскія незалежныя СМІ.
Пры гэтым і Каваленка, і Сырамалотаў абвінавачваліся ў іншым. Віцебскі актывіст – ва ўхіленні ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы. Павел Сырамалотаў быў асуджаны за спробу падпалу будынка КДБ у Бабруйску.