Вернем Паулінцы зялёнага ката!

Неспадзяваная трагедыя адбылася ў сям’і аднаго з нашых чытачоў: маленькая дачушка згубіла ўлюбёную цацку — зялёнага ката — і цяпер плача і ўдзень, і ўначы. “Народныя навіны Віцебска” абвяшчаюць пошукавую аперацыю “Green Cat”.
З фотаздымкаў вы можаце бачыць, што кот зялёны з аранжавымі ўстаўкамі на вушах і лапах, пыса і кончык хваста белыя.

Для пяцігадовай Паулінкі гэта страта не проста цацкі, а сапраўднага сябра. Няма чаго дзівіцца, што цацачнаму зялёнаму кату, з якім расла з самага маленства, дзяўчынка дала мянушку Дружок. Кот усе гэтыя гады паўсюль суправаджаў Пауліну, яны заўжды разам вандравалі, гулялі, спалі. І цяпер дзіця перажывае страту жывой для яго істоты.

З фотаздымкаў вы можаце бачыць, што кот зялёны з аранжавымі ўстаўкамі на вушах і лапах, пыса і кончык хваста белыя.

З фотаздымкаў вы можаце бачыць, што кот зялёны з аранжавымі ўстаўкамі на вушах і лапах, пыса і кончык хваста белыя. Згублены, найверагодней за ўсё, у Кастрычніцкім раёне Віцебска— гэта могуць быць вуліцы Праўды, Шрадэра ці Леніна, але гэта няпэўна.

З фотаздымкаў вы можаце бачыць, што кот зялёны з аранжавымі ўстаўкамі на вушах і лапах, пыса і кончык хваста белыя.

Бацькі спрабавалі як-небудзь суцешыць Паулінку, але гэта не мае плёну. “Ніякія размовы на тэму далёкай вандроўкі ката ў краіну згубленых цацак не мелі выніку, варыянт замены таксама немагчымы. Балюча і цяжка бачыць, як пакутвае маленькі пяцігадовы чалавек, які згубіў... сябрука”,— пішуць яны ў лісце, дасланым у рэдакцыю.

Народныя навіны Віцебска” просяць сваіх чытачоў аказаць любую дапамогу ў пошуках зялёнага ката Дружка. Няхай некаму гэта здасца смешным, але мы заклікаем жыхароў Віцебска аб’яднацца, каб пазбавіць маленькую дзяўчынку ад вялікай для яе трагедыі.

Калі выпадкова цацка ўжо трапіла да новых гаспадароў, бацькі Паулінкі вельмі просяць вярнуць яе за ўзнагароджанне. Інфармацыю можна паведамляць у каментарах ці па тэлефоне: +375293780824.

Таксама мы стварылі спецыяльную сустрэчу ў Вконтакте.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ