Праваслаўныя ў Оршы будуць маліцца па-беларуску

Некалькі беларускамоўных вернікаў і аршанскія краязнаўцы звярнуліся да манахіні Даніілы, якая адказвае за рэстаўрацыю будынка былога базылянскага манастыра, з ініцыятывай правядзення ў Свята-Пакроўскім храме службаў на беларускай мове.

Паколькі ў прыхода няма ўласнага святара (а ў Оршы – аніводнага беларускамоўнага праваслаўнага святара), то праводзіць паўнавартасныя літургіі на роднай мове пакуль немагчыма. Таму спачатку вырашылі паспрабаваць праводзіць беларускамоўныя супольныя малітвы і духоўныя сустрэчы. Першая такая сустрэча можа прайсці ўжо на Пакроў Божай Маці - 14 кастрычніка.

Адзін з ініцыятараў правядзення беларускамоўных набажэнстваў Віктар Сцяпанаў лічыць, што правядзенне малітваў на роднай мове актывізуе беларускамоўную грамаду Аршаншчыны і дазволіць хутчэй сабраць сродкі на рэстаўрацыю будынка былога манастыра.

Свята-Пакроўскі храм можа стаць адзіным праваслаўным прыходам у рэгіёне і адным з нямногіх у краіне, дзе загучыць беларуская мова. Дасюль у Оршы беларуская мова ў малітвах гучала толькі ў каталіцкіх парафіях, паведамляе Аршанскі рэгіянальны партал.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ