На інтэрнэт-сервісе YouTube з’явіўся яшчэ адзін дакументальны фільм, зняты да 1000-годдзя Віцебска ў 1974 годзе.
Мы ўжо публікавалі адзін з такіх юбілейных фільмаў — “Столица областная”, але “Город моей судьбы” больш грунтоўны — яго працяглась амаль паўгадзіны. Акрамя любавання старымі, яшчэ не сапсаванымі рэнавацыяй 21-га стагоддзя, відамі горада, чытачы “Народных навінаў Віцебска” могуць убачыць і пачуць вядомых віцяблян, шмат каго з іх ужо няма з намі.