Народные новости Витебска

Вёска Парыж святкуе 200-годдзе

Сёння 200-гадовы юбілей святкуе беларускі Парыж – аграгарадок у Пастаўскім раёне.

Угодкі пачаліся з паніхіды па забітых воінах і мітынга каля помніка салдатам, якія загінулі ў вайне 1812 года. Затым касцюмініраваная працэсія з удзельнікаў свята рушыла да мясцовай Эйфелевай вежы.

Далей гасцей чакае шмат разнастайных імпрэз: выстава народных майстроў, дэгустацыя выпечкі, экспазіцыя дароў восені, фатаграфаванне з шаблонамі гістарычных персанажаў, канцэрт духавога аркестра Пастаўскага каледжа і народнага ансамбля беларускай песні “Маладзіца”.

Сёння ў вёсцы, якая праславілася на ўсю Беларусь дзякуючы свай назве, ушануюць мясцовых старажылаў, працоўныя дынастыі, юбіляраў, маладажонаў. Скончыцца свята дыскатэкай у Парыжскім сельскім Доме культуры.