Антырэкорд ХК ”Віцебск”

У межах адкрытага чэмпіяната краіны па хакею з шайбай віцебскі хакейны клуб у гасцях у ліепайскага “Металургса” правёў дзве сустрэчы.

У абодвух матчах віцябляне пацярпелі паразу. Першая гульня завяршылася з лікам 4:3 на карысць гаспадароў, хоць падчас паядынка наш клуб лідыраваў 0:2. Учора ўвогуле адбыўся нейкі жах; “мядзведзі” прайгралі з самым буйным лікам за апошнія гады – 12:3.

Меткі:

Чытайце яшчэ