У азёры на Глыбоччыне заселяць чырвонакніжных ракаў
Экалагічная акцыя пройдзе сёння на двух азёрах – Белае і Млічына – у Глыбоцкім раёне. Сюды заселяць новых “жыльцоў” – 300 шыракапалых ракаў, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Белае і Млічына – азёры бясцёкавыя, таму спецыялісты мяркуюць, што новая папуляцыя будзе абаронена ад эпідэмій ракавай чумы і ад замяшчэння іншым відам – даўгапалым ракам.
Акцыя “Захаваем шыракапалага рака ў Беларусі” праходзіць па праекце ПРААН/ГЭФ “Інтэграцыя пытанняў захавання біяразнастайнасці ў палітыку і практыку тэрытарыяльнага планавання ў Беларусі” (“Біяразнастайнасць”). Спецыялісты вывучылі флору і фаўну 36 азёр нашай краіны і прышлі да высновы, што на тэрыторыі Глыбоччыны захавалася толькі адна папуляцыя шыракапалага рака.
Шыракапалы рак адрозніваецца ад сваіх братоў шырокімі, магутна развітымі клюшнямі з зярністымі бугаркамі.
Дадзены від знаходзіцца пад аховай у Беларусі ўжо больш за 30 гадоў. Яго прамысловая і аматарская лоўля забаронены. Аднак асноўнымі прычынамі знікнення віда з’яўляюцца ракавая чума, а таксама зніжэнне ўзроўню паверхневых і грунтавых вод, пагаршэнне якасці вады і іншыя экалагічныя прычыны.
Чытайце яшчэ
2 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
6/Лістапад/2012 у 14:23
Давно людям было известна што там хде живут раки-чыстый вадаём. Чума ни знаю ,а экалогия -эта да. Асобинна хде радам поле калхозная.
8/снежань/2012 у 20:50 1
У Глубоччыне были раки,сам бачыл i лапау заужды хiмiя усё знишчала.