Крок назад
Віцебскія хакеісты працягваюць засмучаць сваіх прыхільнікаў. На гэты раз “мядзведзі” пацярпелі дома паразу ад “Брэста” (4:9).
“Віцебск” не падарыў ні малейшай надзеі на вікторыю, якая ім была патрэбна, каб не ўпусціць дзевяты радок турнірнай табліцы, які цяпер занялі берасцейцы.
Аптымізм знік ужо пасля першага перыяда. У варотах віцяблян пабывалі тры безадказныя шайбы. Не парадавалі землякі сваёй гульнёй і ў большасці. На працягу паядынка госці двойчы запальвалі чырвонае святло за варотамі “Віцебска”, знаходзячыся ў меншасці. Нападаючы прыезджай каманды Марцін Кадлец у гэтый сустрэчы папоўніў сваю бамбардзірскую капілку чатырма закінутымі шайбамі і адной галявой перадачай.